Сяргей Сідорскі ўпершыню пасля адстаўкі з'явіўся на публіцы (фота)
Былога прэм'ер-міністра заўважылі на стадыёне "Дынама" 10 жніўня.
Сідорскі паведаміў сайту goals.by, што ён ходзіць на ўсе хатнія матчы беларускай зборнай і балее за нашых футбалістаў. Гэтым разам ён уважліва назіраў за матчам Беларусь—Балгарыя. Нагадаем, што нашы спартоўцы перамаглі з лікам 1:0.
На пытанне наконт цяперашняй працы былы кіраўнік урада пажартаваў, што цяпер дапамагае выйграваць нацыянальнай зборнай. Нагадаем, Сідорскага знялі з пасады прэм'ер-міністра ў канцы 2010 года, перад прэзідэнцкімі выбарамі. Яго замяніў Міхаіл Мясніковіч.
Фота: goals.by