Сяргей Глазьеў: Зняцце мытных бар'ераў дало выбухны эфект
Пасля 1 ліпеня 2010 года, калі ў Беларусі, Расіі і Казахстане стала дзейнічаць адзіная мытная прастора, увоз у Расію беларускіх тавараў узрос у 1,5 раза.
Аб гэтым паведаміў сёння адказны сакратар камісіі Мытнага саюза Сяргей Глазьеў на ўкраінска-расійскім форуме. Паводле яго словаў, "зняцце мытных бар'ераў дало выбухны эфект" ў гандлі паміж трыма краінамі.
Глазьеў спадзяецца, што 15 красавіка ў Ялце будзе падпісана пагадненне аб зоне свабоднага гандлю ў СНД, што канчаткова уніфікуе гандлёвыя адносіны ў рамках Мытнага саюза, перадае Прайм-ТАСС.