Сяргей Міхалок запісаў жартаўлівы зварот у бункеры (відэа)
Лідар "Ляпіса Трубяцкога" звярнуўся да тых, хто выжыў пасля "канца свету".
У пачатку Міхалок паведаміў, што знаходзіцца "на глыбіні 400 метраў у спецыяльным бункеры пад пасёлкам Мачулішчы". Лідар “анархасіндыката” запрашае ўсіх ацалеўшых адсвяткаваць “новае жыццё” у клубе маскоўскім Live Music Hаll 30 снежня. Музыка заклікае ўсіх, хто далучыцца да свята, радавацца на зло майскаму календару, зняўшы процівагазы і касцюмы хімабароны. Усім хто выжыў, “Ляпіс Трубяцкой” прысвячае свой супер-сэт “Рабкор жыве вечна!”.