Сяржанта Аршанскага гарнізона асудзілі за неданясенне пра дзедаўшчыну
Прысуд вынес Бабруйскі міжгарнізонны ваенны суд.
Вайскоўцу прысудзілі 1 год пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання на 1 год, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Генеральную пракуратуру.
Сяржант быў дзяжурным па роце і стаў сведкам нестатутных адносінаў, калі старэйшыя салдаты кепска паставіліся да навабранцаў. Аднак ёе не спыніў супрацьпраўных дзеянняў калег і не паведаміў пра іх непасрэднаму начальніку.