Сын беларускага хакеіста ачоліць юніёрскую зборную ЗША
Алекс Гальчанюк будзе капітанам каманды на маючым адбыцца мемарыяле Глінкі, які пройдзе ў Чэхіі і Славакіі з 8 па 13 жніўня.
Сам юны хакеіст мае падвойнае грамадзянства (ЗША і Расія), але, відаць, вырашыў гуляць менавіта за амерыканскую зборную. Яго бацька, нападнік Аляксандр Гальчанюк выступаў за зборную Беларусі на Алімпійскіх гульнях у Нагана, на чэмпіянатах свету 1998, 1999, 2000, 2001 гадоў. Ён таксама прымаў удзел у алімпійскай кваліфікацыі 2005 года, нагадвае сайт belarushockey.com
Гальчанюк-старэйшы гуляў у “Дынама” (Мінск), “Дынама” (Масква), “Milwaukee Admirals” (IHL), “Eisdren Berlin” (DEL), “Madison Monsters” (CoHL), “Michigan K-Wings” (IHL) , “Авангард” (Омск), “Мілан” (Serie A), A & O Asiago (Serie A), СКА (Санкт-Пецярбург), “Хімік” (Васкрасенск), “Хімвалакно” (Магілёў), “Нёман” (Гродна).