Сёння агучаць рашэнне Вышэйшага гаспадарчага суда па справе "Аўтарадыё"
Учора Вышэйшы гаспадарчы суд задаволіў скаргу Мінінформа і прызнаў правамерным папярэджанне "Аўтарадыё" за трансляцыю "экстрэмізму".
Нагадаем, 9 сакавіка ВГС адмяніў гэтае папярэджанне, прызнаўшы пры дапамозе экспертаў-лінгвістаў, што падставаў для абвінавачвання радыёстанцыі ў "экстрэмізме" не было. Пасля чаго міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі выказаў "здзіўленне" такім рашэннем суда, і міністэрства падала касацыйную скаргу.
Цяпер у "Аўтарадыё" сумняваюцца ў станоўчым рашэнні суда па сваім пазове аб незаконнасці забароны на наземнае вяшчанне.