Сёння Брэсцкі абласны суд будзе разглядаць скаргу Дзяніса Турчыняка
Назіральнік ад руху "За Свабоду" скардзіцца на чыноўнікаў гарвыканкаму. Ён зафіксаваў парушэнне на ўчастку для галасавання.
Мясцовыя чыноўнікі адмовіліся пакараць вінаватых.
Была накіравана скарга ў суд Ленінскага раёну Брэста. Падчас разгляду скаргі 28 студзеня суд адмовіўся заводзіць справу.
З падобнай заявай Турчыняк звярнуўся ў Брэсцкі аблвыканкам і пракуратуру. Апошняя адмовіла ў разглядзе справы, а чыноўнікі аблвыканкаму так і не адказалі на запыт. Сёння скаргу будзе разглядаць абласны суд. Пасля абласнога суду справа будзе накіравана ў ААН, паведамляе Радыё Свабода.
"Я не асабліва разлічваю на тое, што абласны суд стане на мой бок. Але я з самага пачатку рыхтую неабходныя дакументы для абскарджвання ў камісію па правах чалавека ААН", - распавёў Дзяніс Турчыняк.