Сёння будуць судзіць затрыманых у час акцыі салідарнасці каля будынка КДБ

 Да будынку КДБ выйшлі людзі з партрэтам Андрэя Саннікава і надпісам "Свабоду Саннікаву". Міліцыя перашкаджала сабрацца на акцыю, пагражаючы затрыманнямі.


Пад час акцыі было затрымана 7 чалавек, сярод якіх - Максім Вінярскі, Зміцер Бойка, Кася Людвіг, Паліна Кур’яновіч, Леанід Кулакоў, Марына Адамовіч.

Усе затрыманых сёння суд Цэнтральнага раёну Мінска будзе судзіць за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".