Сёння Лукашэнка сустрэнецца з Прэм'ер-міністрамі Расіі і Казахстана

Сёння ў Мінск прыедуць Прэм'ер-міністры Расіі і Казахстана Уладзімір Пуцін і Карым Масімаў.

Як паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, падчас перамоваў будуць абмеркаваны актуальныя пытанні як двухбаковага супрацоўніцтва, так і ўзаемадзеяння ў рамках Мытнага саюза.

Раней Пуцін адзначаў, што на гэтым паседжанні трэба "выйсці на такія рашэнні, якія дазволілі б нам развіваць адносіны з Беларуссю па ўсіх кірунках, якія мы лічым прыярытэтнымі".