Сёння стане вядомы ўладальнік Нобелеўскай прэміі па літаратуры

Эксперты і букмекеры лічаць, што найболей шанцаў у Муракамі, які стаў знакамітым пасля раманаў "1Q84", "Нарвежскі лес", "Кафка на пляжы", "Слухай песню ветру" ды іншых. Імя лаўрэата абвесцяць у шведскай сталіцы а 14-й гадзіне па беларускім часе. Летась узнагароду ўручылі шведскаму паэту Томасу Транстрэмеру.

12 кастрычніка стане вядомае імя ўладальніка Нобелеўскай прэміі ў галіне эканомікі, а 15-га — лаўрэата прэміі міру.

Нагадаем, агульнае ўзнагароджанне традыцыйна пройдзе 10 снежня ў Стакгольме.