Сёння ў Вярхоўным судзе будзе разгледжана скарга БХД супраць мінюста
Аргкамітэт па стварэнні партыі БХД "не лічыць патрэбным працягваць удзел у судовым пасяджэнні, вынікі якога загадзя перадвызначаныя".
Сёння Вярхоўны суд разгледзіць скаргу БХД без удзелу пазоўніка
Пра гэта паведаміла прэс-служба "Беларускай хрысціянскай дэмакратыі".
"Мы адмаўляемся ад удзелу ў прафанацыі пад назвай "судовы працэс" і заяўляем аб тым, што надалей будзем дзейнічаць у якасці аргкамітэта і не пакінем спробаў зарэгістраваць партыю, якая ўжо фактычна існуе, але якую адмаўляюцца рэгістраваць", — паведамляе прэс-служба.
Нагадаем, аргкамітэт па стварэньні партыі "Беларуская Хрысціянская дэмакратыя" за мінулыя 2 гады тройчы праводзіў устаноўчыя з'езды, тройчы падаваў дакументы на рэгістрацыю партыі, і тройчы пасля ўзмоцненага ціску на заснавальнікаў атрымліваў ад міністэрства юстыцыі адмовы.