У Воранаўскім раёне падчас узгарання сухой расліннасці загінуў мужчына
Трагічнае здарэнне адбылося каля вёскі Пераганцы. 21 красавіка там знайшлі абгарэлы труп 52-гадовага працаўніка мясцовага саўгаса.
Сухая расліннасць гарэла паміж вёскай і цялятнікам на плошчы каля 200 квадратных метраў. Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём падчас курэння. Загінулы пайшоў на прагулку і мог заснуць на траве з цыгарэтай у руцэ, інфармуе БЕЛТА.