"Тэлесістэм" плануе ўкласці 10 млн еўра інвестыцый на новы завод у Брэсце

Генеральны дырэктар "Тэлесістэм" Вальтар Дэ Поллі прыехаў на інвестфорум, каб асабіста пазнаёміцца са становішчам і агучыць далейшыя планы кампаніі. Паводле яго слоў, ужо ёсць чарнавы варыянт праекта будучага заводу, на якім будуць вырабляць устаноўкі прыёму праграм спадарожнікавага лічбавага вяшчання. Цяпер ідзе распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі будаўніцтва заводу, якое пачнецца ўжо ў гэтым годзе. Інвестыцыі ў праект ацэньваюцца ў 10 мільёнаў еўра. Плануецца, што палова прадукцыі пойдзе на расійскі рынак, астатняе – у Швецыю, Нямеччыну, Польшчу і іншыя краіны. Набыць абсталяванне ад "Тэлесістэм" можна будзе і ў Беларусі. На гэтай вытворчасці будзе парадку дзвюх сотняў працоўных месцаў, паведамляе брэсцкая абласная газета "Заря".