TEPCO будуе загароджу на "Фукусіме-1", каб абараніць Ціхі акіян

Інжынеры японскай кампаніі TEPCO, аператара аварыйнай АЭС "Фукусіма-1", у суботу прыступілі да пабудовы сталёвай загароджы на тэрыторыі станцыі, каб не дапусціць траплення радыёактыўных рэчываў у Ціхі акіян, паведамляе агенцтва Кіода.

Спецыялісты плануюць цалкам абнесці будынак энергаблока нумар 2 і прылеглыя тэхнічныя збудаванні плотам даўжынёй 120 метраў, паведамляе РИА Новости.