Толькі некалькі чалавек наважыліся апладзіраваць Лукашэнку ў Віцебску
Гараджане глядзелі адкрыццё “Славянскага базара” на вялікім экране на плошчы Свабоды.
Тут сабралася каля сотні гледачоў, паведамляюць “Народныя навіны Віцебска”. Калі беларускі лідар скончыў прывітальнае слова, некалькі чалавек паспрабавалі апладзіраваць. Але заўважыўшы, што іх ніхто не падтрымлівае, спыніліся. Папляскаць хацела і дзяўчынка гадоў васьмі, але ёй забаранілі бацькі.