Тозік: у краіне не павінна быць дзяцей, якія не ўмеюць плаваць
Кіраўнік Беларускай федэрацыі плавання, віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік зноў выказаўся на тэму плавання.
"У нас ў краіне не павінна быць дзяцей, якія не ўмеюць плаваць, — цытуе словы Тозіка "Прессбол". — Гэта неад'емны кампанент здаровага ладу жыцця і наогул абароны жыцця падрастаючага пакалення. Мы абавязаны павярнуць насельніцтва да плавання — цудоўнага віду спорту, які налічвае 34 алімпійскія дысцыпліны. І гэта ўсё пры адносна невялікіх капіталаўкладаннях. Мы павінны дамагчыся таго, каб у кожным раёне Беларусі быў свой басейн. Хоць бы адзін".
Варта нагадаць, што ў лютым сёлета менавіта Анатоль Тозік выступіў з прапановай навучыць усіх малодшых школьнікаў плаваць.
Герасіменя папрасіла — і Лукашэнка знайшоў старшыню федэрацыі плавання
Фота — bymedia.net