Трэйлеры да новых фільмаў пачнуць выходзіць па-беларуску
Грамадскія актывісты будуць рабіць прафесійную версію трэйлераў да замежных фільмаў на беларускай мове.
Трэйлеры да фільмаў пачалі падрыхтоўваць з дапамогаю прафесійных актораў і прафесійнага гуказапісу. Чаму пакуль толькі трэйлеры, а не самі фільмы – гаворыць грамадскі актывіст Андрэй Кім:
“Сам пераклад фільмаў – гэта ОК. Але выкладанне ў інтэрнэт – гэта ўжо пірацтва. Гэта звязана з аўтарскімі правамі і дастаткова сур’ёзна. Трэйлеры – гэта тое, што ляжыць у свабодным доступе. Яно дазволена на распаўсюд, на творчую апрацоўку. Мы вырашылі пачаць з гэтага”.
Актывіст таксама адзначыў, што добра будзе прапанаваць гэтую прадукцыю кінатэатрам на пракручванне парад кінасеансамі.