Трох рабаўнікоў у масках затрымалі на месцы злачынства

Нарад міліцыі яшчэ заспеў рабаўнікоў на лесвіцы, піша газета "Вечерний Брест". Каб спыніць зламыснікаў, міліцыянты зрабілі папераджальны стрэл у паветра. Аднаго з невядомых затрымалі адразу, а двум удалося збегчы. Але неўзабаве праваахоўнікі затрымалі і іх. 

Міліцыянты кажуць, што злачынцы дзейнічалі па наводцы. Але імёны выканаўцаў і заказчыкаў у інтарэсах следства пакуль не паведамляюцца.