Трыўмфатару Паралімпіяды Ігару Бокію прапанавалі памяняць краіну
З такімі прапановамі да беларускага плыўца звярталіся прадстаўнікі некалькіх іншых краін, паведаміў старшыня Паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель.
Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, гэта вельмі трывожна. У Беларусі пакуль не могуць прапанаваць паралімпійцам тыя фінансавыя ўмовы, якія прапануюць, напрыклад, Расія, Азербайджан ці Украіна.
Сам спартовец паведаміў, што ён марыць у будучыні выступіць на Алімпійскіх гульнях сярод здаровых спартоўцаў.
Фота — ctv.by