Цяжарную Таццяну Гацуру аштрафавалі на 700 тысяч рублёў

Працэс вёў суддзя Аляксандр Хадановіч. Суд абвешчаны адкрытым. Аднак невядомыя ў цывільным паабяцалі, што будуць выводзіць з будынку суда, калі журналісты паспрабуюць трапіць на працэс, перадае Радыё "Свабода". У чым вінавацяць Таццяну, суддзя прысутным не паведаміў.

Гацуру прызналі вінаватай у парушэнні законаў аб масавых мерапрыемствах. Нагадаем, што некалькі дзён таму яна з дзецьмі прайшла да Адміністрацыі прэзідэнта з расцяжкай супраць смяротнага пакарання.