У аб'яднаную каманду "Чырвоныя Зоркі" трапілі два беларусы

14 снежня каманда адправіцца ў турнэ па Паўночнай Амерыцы. Як паведамляе "Прессбол", у спісе значацца два беларусы. Гэта 21-гадовы абаронца "Дынама-Шынніка” Арсень Дзеніскевіч і 21-гадовы нападнік Мікіта Феактыстаў, які нядаўна атрымаў расійскі пашпарт і занесены ў заяўку СКА-1946.

Зборная МХЛ мае правесці ў Паўночнай Амерыцы восем паядынкаў — шэсць з універсітэцкімі камандамі і два з камандамі Паўночнаамерыканскай хакейнай лігі (NAHL).