У адной са школ Случчыны разгарэўся сэксуальны скандал
Двух старшакласнікаў вінавацяць у згвалтаванні двух вучняў малодшых класаў гэтай жа школы.
У цэнтры ўвагі правяральшчыкаў апынулася не толькі сама школа, але і ўвесь Слуцкі раён. Сітуацыю вывучаюць і ў Міністэрстве адукацыі, хоць само здарэнне адбылося зусім не ў сценах школы.
Як паведамляе інтэрнэт-выданне "Ежедневник", у якасці падазроных па справе праходзяць тры чалавекі. Гэта 19-гадовы работнік мясцовага сельгаспрадпрыемства і два 16-гадовыя вучні 10-га класа. Адпаведны артыкул Крымінальнага кодэксу (арт.167 частка 3) прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Па звестках следства, 10-класнікі на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх не стаялі. Настаўнікі адгукаюцца пра іх толькі пазітыўна. Менавіта таму ў працоўнай версіі мяркуецца, што натхняльнікам гвалту супраць малых школьнікаў стаў менавіта работнік калгаса, а 10-класнікі далучыліся за кампанію.
Пацярпелымі па справе праходзяць 10- і 11-гадовы школьнікі.
Фота — happy-giraffe.ru