У адной з цэркваў Мадрыда застрэлілі цяжарную жанчыну

34-гадовая цяжарная жанчына загінула на месцы. Яшчэ адна жанчына, што была ў царкве, параненая, перадае ВВС.
Паводле сведак, зламыснік адразу пасля таго, як адкрыў агонь па людзях, укленчыў перад алтаром і застрэліўся.
 
Дзіця загінулай жанчыны ўдалося ўратаваць, дзіця знаходзіцца на інтэнсіўнай тэрапіі ў адной з лякарняў іспанскай сталіцы. Паліцыя праводзіць расследаванне здарэння і высвятляе магчымыя матывы злачынства.