У Албаніі ў 100-метровую прорву зваліўся аўтобус са студэнтамі

Аўтобус ехаў у курортны горад Саранда. Ён зваліўся са стометровай вышыні ў раёне горада Хімара. Прычыны аўтакатастрофы высвятляюцца.

Улады Албаніі абвясцілі 22 траўня днём агульнанацыянальнай жалобы. Прэм'ер-міністр краіны Салі Берыша выказаў спачуванні родным і блізкім загінулых.

Фота — segodnya.ua