У амбасадзе ЗША прайшла хвіліна маўчання па ахвярах трагедыі ў Ньютаўне

Нагадаем, што 14 снежня ў гэтым амерыканскім гарадку 20-гадовы Адам Лэнза застрэліў 27 чалавек, у тым ліку 20 дзяцей ва ўзросце ад 5 да 10 гадоў. Потым Лэнза пакончыў з сабой.

У ЗША абвешчаная чатырохдзённая жалоба — да 18 снежня. Кіраўнікі розных дзяржаваў, у тым ліку Аляксандр Лукашэнка, выказалі спачуванні прэзідэнту ЗША Бараку Абаму і сваякам загінулых.

Як паведамляе Радыё "Свабода", каля амбасады ЗША ў Мінску прыспушчаны дзяржаўны сцяг. Мінчукі да амбасады не асабліва ідуць. Але хтосьці прынёс і паклаў у сумёт ля агароджы кветкі.

Фота — svaboda.org