У амерыканскім Хельсінскім камітэце пройдуць слуханні па Беларусі

“Беларусь: бягучыя рэпрэсіі і сілы для пераменаў” (Belarus: The Ongoing Crackdown and Forces for Change) – так называецца сустрэча, што запланавана на 15 лістапада ў Вашынгтоне.

“Увага будзе нададзена маштабам рэпрэсій і іх уплыву на жыцці ахвяр, таму, што яшчэ могуць зрабіць Злучаныя Штаты і нашы еўрапейскія партнёры, каб падтрымаць дэмакратычныя змены ў Беларусі” - адзначаецца ў рэлізе.

Падчас слуханняў выступяць дырэктар еўрапейскага аддзела Нацыянальнага фонда дэмакратыі Роджар Патоцкі і кіраўнік Freedom House па краінах Еўразіі С’юзан Корк.