У апошні дзень Алімпіяды за медалі пазмагаюцца беларускія “мастачкі”

Пасля кваліфікацыі зборная Беларусі, за якую выступаюць Марына Ганчарова, Ксенія Санковіч, Анастасія Іванькова, Аліна Туміловіч, Наталля Лешчык і Аляксандра Наркевіч, займае 3-е месца. Беларускі пакуль саступаюць толькі расіянкам і італьянкам і рэальна прэтэндуюць на медалі, перадае БЕЛТА.

У спаборніцтвах па вольнай барацьбе за ўзнагароды паспрачаюцца Алі Шабанаў (вагавая катэгорыя да 66 кг) і Руслан Шэйхаў (да 96 кг). У заключным відзе лёгкаатлетычнай праграмы (марафоне) пабяжыць беларус Сцяпан Рогаўцаў.