У Аршанскім раёне браканьеры застрэлілі мядзведзіцу (фота)

Тушу забітай браканьерамі мядзведзіцы знайшоў работнік адной з паляўнічых гаспадарак раёна. Між тым бурыя мядзведзі ўнесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Побач з застрэленай у галаву мядзведзіцай супрацоўнікі Аршанскай міжрайінспекцыі знайшлі патрон 12-га калібра і сляды паляўнічых сабак. Па слядах яны выйшлі да аўтамабіля. Кіроўцы машыны затрымалі і даставілі ў аддзяленне міліцыі для праверкі.

Як паведамляюць "Народныя навіны Віцебска", шкода прыродзе Віцебшчыны ацэньваецца на амаль 10 мільёнаў рублёў. Браканьеру пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Фота: "Народныя навіны Віцебска"