У Бабруйску "Фестываль ежы" зарабіў крыху валюты для сіротаў

Падчас міжнароднага фестывалю "Вянок дружбы" ў Бабруйску адбыўся яшчэ адзін — "Фестываль ежы". Доўжыўся ён крыху менш за тры дні. Гэта была дабрачынная акцыя. Грошы ад яе пайшлі ў бабруйскі дзіцячы дом.


Паведамляецца, што на фэсце прадпрыемствы зарабілі больш за 2,2 млн беларускіх рублёў, 150 расійскіх рублёў, 2 украінскія грыўны і 1 амерыканскі долар.