У Бабруйску зробленая ўнікальная гістарычная знаходка (фота)

"Ліст прадажны", то бок папера аб продажы ўласнай зямлі, датаваны 14 жніўня 1697 года. Ён быў знойдзены сярод перапіскі нашчадкаў Пушкіна. Уласнік зямлі, якая дагэтуль належала царкве св. Мікалая, Тарас Абраміцкі, прадаў яе двум бабруйчанам - Кірыле Беламу і Сімону Макавічову. Атрымаў за гэта 10 залатых літоўскіх манет - немалыя грошы на тыя часы.

Дакумент ужо праверылі спецыялісты з Мінску і падцвердзілі сапраўднасць. Хутка яго выставяць для наведнікаў.