У Балгарыі ўкраінская турыстка напала на паліцыянта і пакусала яго
Здарэнне адбылося на балгарскім курорце Залатыя пяскі.
Дзве дзяўчыны 20 і 28 гадоў самі звярнуліся да паліцыянтаў з заявай пра тое, што іх абакралі. Аднак падчас высвятленні сітуацыі ўкраінкі паводзілі сябе вельмі агрэсіўна. Калі ж паліцыянты паспрабавалі іх супакоіць, дзяўчаты напалі на праваахоўнікаў, пачалі іх біць і штурхаць. А адна з украінак нават укусіла паліцыянта. Агрэсіўных турыстак затрымалі, на іх заведзеная справа за дробнае хуліганства, паведамляе УНІАН.