У Баранавічах затрымалі валютчыкаў-пенсіянераў
На рынку “Кірмаш-Палескі” за незаконны абмен валюты затрымалі 74-гадовую пенсіянерку і 65-гадовага пенсіянера.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной міліцыі.
У бабулі забралі 129 грывень, а ў дзеда — 50 тысяч беларускіх рублёў. Міліцыянты не паведамляюць, ці менавіта гэтыя пенсіянеры ладзілі незаконны валютны абмен. Але названыя сумы прыблізна эквівалентныя.
Абодвум пагражае штраф да 3 млн 500 тысяч беларускіх рублёў (100 базавых велічыняў) з канфіскацыяй грошай.