У Баранавічах не дазволілі пікет за бясплатны праезд для школьнікаў

Падпісаў гэтую адмову намеснік старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Касцюкевіч, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна". Чыноўнік не патлумачыў прычыны адмовы. У дакуменце проста гаворыцца, што заяўнік парушыў артыкул 5 Закона “Аб масавых мерапрыемствах” і пункт 4 рашэння гарвыканкама “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе Баранавічы”.

Сам Чарнавус кажа, што 7 кастрычніка хацеў паінфармаваць грамадскасць, што ў Баранавічах ствараецца ініцыятыўная група. Яна мае збіраць подпісы за бясплатны праезд школьнікаў у грамадскім транспарце на факультатывы і гурткі пасля заняткаў. Нагадаем, што бясплатны праезд для школьнікаў ёсць толькі ў Мінску.