У Баранавічах абакралі нецвярозую дзяўчыну, якая заснула ў казіно
Здарэнне адбылося ў казіно "Кім".
Як паведамляе intex-press.by, пакуль дзяўчына спала, невядомы скраў у яе грошы і каштоўнасці. 28-гадовая дзяўчына выявіла, што ў яе зніклі 500 тысяч рублёў, а таксама 5 залатых пярсцёнкаў, 2 ланцужкі з кулонамі і 2 дарагія мабільнікі.
Шкоду пацярпелая ацаніла ў 7 мільёнаў 50 тысяч рублёў.
Неўзабаве міліцыянты затрымалі падазронага. 29-гадовы гараджанін прызнаўся ў крадзяжы.