У Баранавічах актывіст просіць дазволу глыбока падыхаць
З такой заявай звярнуўся ў гарвыканкам
баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус. У заяве ён
піша, што хоча глыбока падыхаць 28 лістапада на прыступках помніка Леніну. Пры
сабе Чарнавус будзе мець працівагаз.
З такой заявай звярнуўся ў гарвыканкам баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус. У заяве ён піша, што хоча глыбока падыхаць 28 лістапада на прыступках помніка Леніну. Пры сабе Чарнавус будзе мець працівагаз.
Па словах Мікалая Чарнавуса, на такі крок ён наважыўся таму, што раённы выканаўчы камітэт ужо адмовіў яму спачатку ў правядзенні велапрабегу, а потым і ў марафонскай хадзе па вёсцы Вялікая Каўпеніца. Чыноўнікі спаслаліся на тое, што Чарнавус не пазначыў у заяве пачатковага, прамежкавага і канцавога пунктаў маршрута.
Акцыі актывіст хацеў правесці таму, што ў выканкаме яму адмовілі ў арэндзе закінутай фермы.