У Баранавічах асудзілі трох "нудыстаў" і шукаюць чацвёртага

Як паведамляе "Intex-press", на судзе мужчыны патлумачылі, што прычынай паходу стала спрэчка. Яны паспрачаліся, што распрануцца дагала і пройдуць так па Савецкім праспекце. Суд прызначыў двум гараджанам па 6 месяцаў арышту, трэцяга асудзіна на 1,5 года пазбаўлення волі. Яшчэ адзін прадстаўнік "параду нудыстаў" знаходзіцца ў вышуку.