У Баранавічах на маршрутны аўтобус упала “клюшня” смеццевоза
Пабітае шкло пырснула ва ўсе бакі, у тым ліку на пасажыраў і кіроўцу. Адну з пасажырак, 17-гадовую дзяўчыну, забрала “хуткая”.
Здарэнне адбылося на вуліцы Сталавіцкай. Аўтобус №5 стаяў на прыпынку, побач праязджаў смеццевоз. Раптам з яго абрынуўся маніпулятар і разбіў шкло аўтобуса.
Кіроўца смеццевоза апраўдваўся, што, хаця яго машына амаль новая, гэта не першы выпадак, калі маніпулятар падае — ёсць праблемы з гідразамком.