У Баранавічах у бацькоў з абмежаванымі магчымасцямі адабралі дзіця
Дачку 25-гадовай Марыі змясцілі ў Дом дзіцяці.
Марыя фактычна жыла грамадзянскім шлюбам з Сяргеем, таксама інвалідам. Яны пазнаёміліся праз інтэрнэт і пакахалі адзін аднаго, але не маглі зарэгістраваць адносіны: дзяўчына прызнаная недзеяздольнай і над ёй усталяваная апека. Калі ж у гэтай пары нарадзілася дачка, то органы апекі забралі дзіця. Паводле заканадаўства, недзеяздольныя бацькі не могуць выхоўваць дзяцей.
Цяпер Марыя і Сяргей, а таксама іх родныя змагаюцца за тое, каб апеку над іх дачкой аддалі бабулі, піша intex-press.by. Але і гэтае пытанне пакуль застаецца адкрытым.