У Баранавічах затрымалі Змітра Шурхая за "намер парушыць закон"
Прыкладна ў 12:30 апазіцыйнага актывіста знялі з цягніка па дарозе Брэст-Мінск. Затрымлівалі яго два чалавекі — адзін у цывільным, другі ў форме.
Як паведамляе прэс-служба БХД, Шурхая затрымалі па падазрэнні ў намеры парушыць закон аб масавых мерапрыемствах. Яго накіравалі ў дзяжурную частку чыгуначнага вакзалу Баранавічаў. Актывіст паспеў толькі паведаміць, што хутчэй за ўсё яго арыштуюць на некалькі сутак.