У Барысаве загінулі двое рабочых, у Мінску мужчына скокнуў з моста

Як паведамляе БЕЛТА, адбылося пашкоджанне сепаратара ў невялікім памяшканні ў вытворчым корпусе. У выніку няшчаснага выпадку загінулі двое мужчын, слесары-рамонтнікі дадзенага прадпрыемства.

Трагічнае здарэнне адбылося 22 лістапада ў сталіцы. На перагоне Мінск-Паўднёвы — Калядзічы 26-гадовы мужчына скокнуў з аўтамабільнага моста на чыгунку і загінуў. Праваахоўнікі высвятляюць прычыны і абставіны самазабойства. Вядома, што мужчына быў беспрацоўным, інфармуе БелаПАН.

Фота — borisovnews.by