У Беларусі дзейнічаў фальшывы "прадстаўнік ураду" Маскоўскай вобласці
Ён “пакараў” баранавіцкае прадпрыемства на 400 мільёнаў рублёў.
45-гадовы жыхар Гродзеншчыны прадстаўляўся высокім чыноўнікам з Падмаскоўя. Ён без перадаплаты узяў на адным з баранавіцкіх прадпрыемстваў тавару амаль на 50 тысяч долараў.
”Дамова” на пастаўку прадукцыі заключалася фактычна ўсляпую — махляр зрабіў яе сам і скінуў на прадпрыемства па факсе. Улічваючы, што кліент быў “амаль з Масквы”, тавар адгрузілі, не патрабуючы грошай. Распачатая крымінальная справа.
Махляры прадавалі пасаду ў ФСБ Расіі за 300 тысяч еўра
Фота — bymedia.net