У Беларусі на выбарах у Дзярждуму Расіі прагаласавалі каля 5000 чалавек

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-аташэ амбасады Расіі ў Беларусі Уладзімір Марчукоў. Бюлетэні ўжо адпраўленыя ў выбарчы ўчастак у МЗС Расіі. Звесткі пра тое, як размеркаваліся галасы выбарцаў паміж партыямі, будуць апублікаваныя 6 снежня.

Нагадаем, на тэрыторыі Беларусі было адкрыта сем выбарчых участкаў: у Мінску, ва ўсіх абласных цэнтрах, а таксама ў Ганцавічах, дзе жыве шмат расійскіх вайскоўцаў.  Найбольшая колькасць галасоў была пададзеная на ўчастку ў Мінску — каля 2 тысяч.