У Беларусі скарачаецца колькасць школ і дзіцячых садкоў

На пачатак 2012/2013 навучальнага года ў краіне працавала крыху больш за 4 тысячы установаў дашкольнай адукацыі з агульнай колькасцю дзяцей 398 тысяч. Сетка гэтых устаноў скарацілася ў параўнанні з 2005 годам на 86 адзінак (на 2,1%). У той жа час колькасць дзяцей, якія наведваюць іх, павялічылася за гэты перыяд больш чым на 31 тысячу.

На працягу апошніх сямі гадоў сетка ўстановаў агульнай сярэдняй адукацыі скарацілася на 608 адзінак, інфармуе сайт onliner.by.

Фота — bymedia.net