У Беларусі з’явіцца дзяржаўны беларускамоўны тэлеканал

Так, са словаў старшыні БТ Генадзя Давыдзькі, ужо 5 лістапада замест “Першага”, “Лада” і “Беларусь-ТБ” будуць тэлеканалы “Беларусь-1”, “Беларусь-2” і “Беларусь-24”. З гэтага часу кожны канал будзе мець сваю сферу дзейнасці.

У аддаленай будучыні, хутчэй за ўсё ў наступным годзе, плануецца запусціць яшчэ і тэлеканал "Беларусь-3", які будзе вяшчаць цалкам па-беларуску, піша газета “Звязда”.