У Беларусі зноў праблемы з разлікамі па банкаўскіх картках

Як паведамілі БелаПАН у “Банкаўскім працэсінгавым цэнтры”, у чацвер з 13.25 па 14.09 назіраліся праблемы з каналам міжнароднага правайдэра Visa. У той самы дзень 13.38 да 14.52 меў месца збой у працы канала МasterCard. Паводле спецыялістаў цэнтру, працаздольнасць каналаў была адноўленая, але паводле звестак на вечар 10 лютага яны працавалі нестабільна.

Гэтыя тэхнічныя праблемы не ўваходзяць у зону адказнасці “Банкаўскага працэсінгавага цэнтра”, бо з аналагічнымі цяжкасцямі сутыкнуліся і банкі, якія ў гэтым цэнтры не абслугоўваюцца.

Першы збой у працы правайдэраў Visa і МаsterCard быў зафіксаваны 5 лютага ў нядзелю.