У беларускіх турмах і калоніях сядзіць больш за 50 тысяч чалавек
Кошт утрымання аднаго асуджанага ў турмах і СІЗА складае 883 тысячы рублёў у месяц.
Пра гэта расказаў намеснік начальніка аддзела Генеральнай пракуратуры Алег Старасьцін, выступаючы перад групай сталічных медыкаў, якія былі на экскурсіі ў “Валадарцы”.
Па словах Старасціна, у следчых ізалятарах і турмах утрымоўваецца прыкладна 7.380 грамадзян, у папраўчых калоніях – каля 32 тысяч, паведамляе БелаПАН.