У Белдзяржцырку не выключаюць, што людзі будуць здаваць білеты на 11-е
Нагадаем, працоўны дзень з пятніцы 9 сакавіка ў нашай краіне пераносіцца на нядзелю 11 сакавіка. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Раней меркавалася, што працоўны дзень перанясуць на 17 сакавіка. Таму беларусы паспелі набыць на 11-е квіткі на разнастайныя мерапрыемствы (у тым ліку і ў замежжы).
Раніцай 11 сакавіка ў Белдзяржцырку запланаваная сумесная праграма Маскоўскага цырку Нікуліна і Нацыянальнага цырку Кубы. На яе ўжо прададзеныя амаль усе квіткі. Як паведамляе партал tut.by, арганізатары абяцаюць, што будуць імкнуцца ісці насустрач наведвальнікам і білеты можна будзе здаць у касу без камісіі ў 25%.