У Бельгіі рэабілітавалі спаленых 400 год таму ведзьмаў

У гэты перыяд на вогнішчы спалілі 15 ведзьмаў і 2 ведзьмакоў. У памяць ахвяраў “гістарычнай памылкі” улады Ньюпорта ўсталявалі ў гарадской мэрыі стэлу, на якой пералічаныя імёны ўсіх пакараных прыхільнікаў акультызму, перадаюць інфармагенцтвы.

Пры гэтым на наступным тыдні ў горадзе пройдзе “свята чарадзеяў”, якое дагэтуль арганізоўвалі тут кожныя два гады.