У Беразіне ўсталююць помнік драўлянай лыжцы
Яго адкрыццё прымеркавалі да свята-конкурса "Бярэзінскія лыжкары", які пройдзе 11 жніўня.
Разам з пастаментам вышыня помніка складае 3,5 метры. Як адзначае БЕЛТА, над вырабам самай вялікай лыжкі краіны працавалі тры майстры. Яе плануюць усталяваць на ўездзе ў горад.
На здымку: Помнік у Палтаве. Фота — greenmama.ru