У Берліне каля амбасады Беларусі прайшла акцыя супраць смяротнай кары

Як перадае БелаПАН, на ўдзельніках акцыі былі шыльдачкі "Не дапусціць забойства" і адрас сайта ў інтэрнэце, дзе збіраюцца подпісы ў падтрымку абвінавачваных у тэрарызме Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Адна з удзельніц сімвалічна павесілася перад будынкам амбасады.

Акцыя была зарэгістравана ў паліцыі і прайшла без эксцэсаў.

Нагадаем, што 30 лістапада ў Мінску будзе вынесены прысуд Канавалаву і Кавалёву, якіх вінавацяць у выбуху ў Мінскіам метро і шэрагу іншых выбухаў. Пракурор папрасіў прысудзіць абодвух да смяротнай кары.